koncert2

Піяніст, кампазітар, аранжыроўшчык Аляксандр Віслаўскі прадставіў разам са сваімі калегамі-музыкантамі новую праграму на вершы народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, што сёлета пайшоў ад нас у іншы свет. Аб’ектам увагі музыканта, вядомага, сярод іншага, сваім удзелам у знакамітых «Песнярах» напрыканцы 1980-х — пачатку 1990-х, сталі творы хрысціянскай лірыкі сучаснага нацыянальнага класіка. Праграма атрымала назву «Беларусь — Радзіма кахання» і была прадстаўлена ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы 19 снежня. А новы калектыў, у складзе якога апроч самога Аляксандра Віслаўскага, гітарыст Сяргей Касарэўскі-Багарадаў і барабаншчык Алесь Собаль, проста ў час канцэрта атрымаў назву «Студыя Нёман» (паводле назвы першай студыі спадара Віслаўскага). Прапануем увазе чытачоў невялікі фотарэпартаж з падзеі.

koncertkoncert2

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *